
Play all audios:
Папа моліцца за мір у краінах Лацінскай Амерыкі, дзе трываюць канфлікты. Сітуацыю ў Венесуэле ён назваў “сур’ёзнай”. Францішак таксама згадаў нядаўні тэракт у сталіцы Калумбіі, дзе загінуў
21 чалавек. Пантыфік згадаў Баліварыянскую Рэспубліку падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” ў сувязі з эскалацыяй барацьбы за ўладу ў гэтай краіне. “У гэты час я асабліва блізкі да народа
Венесуэлы і малюся за справядлівае, мірнае рашэнне”, - сказаў ён. Таксама ў сваім пасце на Twitter Францішак узгадаў венесуэльцаў, якія перажываюць драматычны момант сваёй гісторыі. “Тут, у
Панаме, я шмат думаў пра венесуэльскі народ, з якім у гэтыя дні яднаюся асаблівым чынам. З прычыны сур’ёзнай сітуацыі, у якой апынулася краіна, запрашаю вас маліцца, каб рэалізавалася
справядлівае і мірнае ўрэгуляванне”. Падчас нядзельнай малітвы ў Доме Міласэрнага Самараніна ў прыгарадзе сталіцы Панамы, Папа памаліўся таксама за мір у Калумбіі. Ён прачытаў імёны ўсіх
загінулых у Багаце маладых мужчын і жанчын, якія хацелі прыняць удзел у Сусветных днях моладзі. Пантыфік таксама ўзгадаў ахвяр прарыву плаціны на шахце жалезнай руды на ўсходзе Бразіліі і
асоб, якія загінулі ў выніку выбуху на нафтаправодзе ў Мексіцы. Ён выказаў свае спачуванні сем’ям і паабяцаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў. Навіна ў фармаце аўдыё