
Play all audios:
9 снежня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэм’ер-міністра Славакіі Петэра Пелегрыні. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. У ходзе шчырых
перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Славакія. Выказвалася пажаданне іх умацавання ў сферы адукацыі. Звярталася ўвага на нядаўнія заканадаўчыя
ініцыятывы на карысць рэлігійных супольнасцей, а таксама абмяркоўваліся тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс і тычацца нацыянальных меншасцей, спрыяння рэлігійнай свабодзе, гасціннасці і
сацыяльнай справядлівасці. У святле нядаўняй Міністэрскай рады АБСЕ, якая прайшла ў Браціславе пад старшынствам Славакіі, закраналіся пытанні міжнароднага і рэгіянальнага характара, з
асаблівай увагай да сітуацыі ва Украіне і Заходніх Балканах. Навіна ў фармаце аўдыё