Францішак: вялікі пост – зыход з рабства да свабоды - vatican news

feature-image

Play all audios:

Loading...

Вялікі пост – гэта час вяртання да Бога, неабходны для таго, каб зноў адчуць радасць ад таго, што цябе любяць, - падкрэсліў Пантыфік 17 лютага 2021 г. падчас св. Імшы ў Папяльцовую сераду На


пачатку Вялікага посту вуснамі прарока Ёэля гучыць заклік Бога: “Звярніцеся да Мяне ўсім сваім сэрцам” (Ёэл 2,12). Вялікі пост – гэта “падарожжа вяртання да Бога”. Важна, аднак, не


адкладаць яго “на потым” і звярнуцца да Яго ўсім сэрцам, - заўважыў Францішак. > “Вялікі пост – гэта падарожжа, якое > ахоплівае ўсё наша жыццё і ўсю нашу > істоту. Гэта час 


прызначаны для > правярання, якімі шляхамі крочым у > пошуках таго, які прывядзе нас дамоў, > каб нанова адкрыць фундаментальную > сувязь з Богам, ад Якога залежыць > усё”, - 


сказаў Пантыфік. На працягу Вялікага посту трэба распазнаць, куды скіравана наша сэрца: куды вядзе нас “навігатар жыцця”, да Бога ці ўласнага “я”? Жадаем падабацца Богу ці быць тымі, каго


ведаюць, расхвальваюць, аддаюць перавагу? Адчуваем сябе камфортна з сваёй крывадушнасцю ці змагаемся дзеля вызвалення сэрца ад двудушнасці і фальшу, якія яго знявольваюць? Пантыфік


прапанаваў адказаць сабе на гэтыя пытанні. Святы Айцец падкрэсліў, што Вялікі пост – гэта “зыход з рабства да свабоды”. Гаворка ідзе пра сорак дзён, якія нагадваюць пра сорак гадоў, на


працягу якіх Божы народ вандраваў па пустыні, каб вярнуцца ў зямлю свайго паходжання. > “Але як цяжка было пакінуць > Егіпет!”, - заўважыў ён. Так > адбываецца і з намі: падарожжу


> вяртання да Бога перашкаджаюць нашы > нездаровыя прывязанасці, > спакуслівыя путы заган, пошук > фальшывай бяспекі ў грошах і знешнім > вобразе, у нараканні, і гэта ўсё >


 паралізуе нас. Паводле Папы, дапамогай у вяртанні да Бога могуць стаць прыклады падарожжаў, пра якія распавядае Біблія. У першую чаргу, гэта гісторыя пра Блуднага сына, якая дае зразумець,


што настаў час _вярнуцца да Айца_. “Мы, як і гэты сын, забыліся водар дому, растрацілі каштоўнасці і засталіся з пустымі рукамі і незадаволеным сэрцам”, - заўважыў Францішак. Паставіць


чалавека на ногі можа “прабачэнне Айца”, споведзь, якая з’яўляецца “першым крокам на нашым шляху вяртання”. Іншы біблійны прыклад – пракажоны, які _вярнуўся да Езуса_, каб падзякаваць за


аздараўленне. “Усе мы маем духоўныя хваробы, ад якіх самастойна не можам вылечыцца; маем глыбокія заганы, якія самастойна не можам выкарчаваць; маем страхі, якія нас паралізуюць і якія самі


не можам перамагчы”. Таму і нам вярнуцца да Хрыста, упасці да Яго ног, паказаць Яму нашы раны і сказаць: “Езу, я стаю перад Табой з маіх грахом, маёй нікчэмнасцю. Ты – Лекар, Ты можаш


вызваліць мяне. Аздараві маё сэрца, вылечы мяне ад праказы”, - параіў Францішак. Пантыфік заклікаў таксама _вярнуцца да Святога Духа_. Попел, якім пасыпаюцца галовы, нагадвае пра тое, што мы


толькі пыл. Але ў гэты пыл Бог “удыхнуў свайго Духа жыцця”, таму нельга жыць, імкнучыся да тленнага. “Вернемся да Святога Духа, Даўцы жыцця, да Полымя, якое ўваскрашае наш попел”, “якое


вучыць любіць і праслаўляць Бога”, - заклікаў Папа. > Важна прымірыцца з Панам, адкрыцца на > Яго дзеянне, захоўваць шчырыя > адносіны з Ім. “Пачатак вяртання да > Бога – у 


прызнанні патрэбы ў Ім, > патрэбы ў Яго міласэрнасці, патрэбы ў > Яго ласцы. Гэта правільны шлях, шлях > пакоры”, - звярнуў увагу Францішак. Святы Айцец нагадаў, што Вялікі пост


пачынаецца з схілення галавы для пасыпання попелам, а завяршаецца схіленнем для абмыцці ног братам. Ён назваў гэта шляхам прыніжэння з любові. Папа заклікаў стаць перад крыжам Езуса –


“маўклівай кафедрай Бога” – і штодзённа сузіраць Яго раны. “Будзем цалаваць іх, каб зразумець, што ў іх, у самых балючых ранах жыцця, Бог чакае нас са сваёй бясконцай міласэрнасцю. Бо там,


дзе мы найбольш уразлівыя, дзе найбольш саромеемся, Ён выйшаў насустрач нам. І цяпер, выйшаўшы нам насустрач, Ён запрашае нас вярнуцца да Яго, каб нанова знайсці радасць усведамлення таго,


што нас любяць”, - завяршыў гамілію Францішак.