Абвешчаны лаўрэаты прэміі ратцынгера 2024 - vatican news

feature-image

Play all audios:

Loading...

Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэолаг прафесар Сірыл О’Рыган і японскі скульптар Эцура Сота. ЯН ГЛІНСКІ З


2017 года Прэмію Ратцынгера ўручаюць таксама прадстаўнікам свету культуры і мастацтва. Прафесар О’Рыган нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ірландыі. Філасофію і тэалогію вывучаў у Йельскім


універсітэце ў ЗША. У асноўным займаецца сістэматычнай тэалогіяй і гісторыяй хрысціянства. Найважнейшыя яго працы прысвечаны, між іншым, Гегелю, адраджэнню гнозісу ў наш час, Бальтазару,


Ньюману і Ратцынгеру. О’Рыган выкладае сістэматычную тэалогію ва Універсітэце Нотр-Дам у ЗША. Эцура Сота – першы прадстаўнік Далёкага Усходу і першы скульптар, які атрымае Прэмію Ратцынгера.


Ён нарадзіўся ў 1953 годзе ў японскім Фукуока. У 1978 годзе падчас візіту ў Іспанію адкрыў для сябе працы Антоніа Гаўдзі і быў моцна ўражаны базілікай Саграда Фамілія ў Барселоне. Эцура


Сота прапанаваў свае паслугі, каб папрацаваць над завяршэннем храма. Як скульптар ён працаваў над фасадам Нараджэння Хрыстовага. Сота прыняў хрысціянства і заставаўся вялікім прыхільнікам


Гаўдзі. Пазней ён прымаў удзел у працэсе кананізацыі архітэктара славутай базілікі. Узнагароды імя Ратцынгера лаўрэатам уручыць 22 лістапада 2024 года кардынал П’етра Паралін. У гэты ж дзень


раніцай адбудзецца святая Імша ў Ватыканскіх гротах, ля магілы Ёзэфа Ратцынгера. З лаўрэатамі сустрэнецца таксама Папа Францішак.