
Play all audios:
Пра гэта паведаміў прыёр Супольнасці, брат Алоіс падчас вячэрняй малітвы ў касцёле Святога Аблічча ў Турыне.
У італьянскім горадзе праходзіць 44-я Еўрапейская сустрэча моладзі. Аднак з прычыны пандэміі фізічна ўдзельнічаць у ёй могуць толькі жыхары горада і яго ваколіц. Усе астатнія вымушаны сачыць
за форумам у інтэрнэце. Моладзь з усёй Еўропы ў Турыне будуць чакаць у другой палове ліпеня 2022 года.