
Play all audios:
19 * 20.02.2021, 20:59 * 18,554__ Па беларускіх партнёрах Медзведчука нанесены сур'ёзны ўдар. Прэзідэнт Украіны падпісаў новы пакет санкцый. На гэты раз пад санкцыі патрапіў ВІКТАР
МЕДЗВЯДЧУК і ягоная жонка АКСАНА МАРЧАНКА. Усе іх актывы і маёмасць ва Украіне будуць заблакаваныя. Падстава – следства СБУ паводле артыкула «Фінансаванне тэрарызму», у якім дэпутат і ягоная
жонка, дарэчы, нават не з'яўляюцца падазраванымі, піша тэлеграм-канал «Бусел». Таксама пад санкцыі трапіла ўкраінская кампанія «ПрыкарпатЗападтранс», якая кантралюе 400-кіламетровы
трубаправод, што пастаўляе ва Украіну нафтапрадукты з Расеі і Беларусі. Яе ў СМІ звязвалі з Медзведчуком, хоць нафтаправод «Самара – Заходні накірунак» з 2019 года на 51% належаў беларускаму
алігарху МІКАЛАЮ ВАРАБ'Ю. Рэальна ўсім запраўляе cям’я Лукашэнкі. Па нафтаправодзе пампуюць не сырую нафту, а дызель, бензін і іншыя гатовыя прадукты – з тэрыторыі РФ. У тым ліку так
трапляюць ва Украіну і беларускія нафтапрадукты. Дарэчы, гэтыя нафтапрадукты ідуць як на ўнутранае спажыванне, так і для рээкспарту ў Еўразвяз. «Западтранс» кіруе ўкраінскай часткай
трубаправода – прыкладна 400 кіламетраў. Тэма з гэтым актывам рэзка актывізавалася на днях. 11 лютага антыкарупцыйнае бюро ўручыла падазрэнне эксперту, чыя выснова легла ў аснову судовага
вердыкта, паводле якога ТАА «ПрыкарпатЗападтранс» атрымала кантроль над часткай трубы. Гэтую частку ёй прадала расейская кампанія «Транснафта». Цікава, што гэта ўжо не першы напад на
кампанію, якая пампуе ва Украіну дызель і бензін. Пасля прыходу да ўлады Зяленскага на пастаўкі расейскага паліва былі ўведзеныя мыты. Што справакавала дэфіцыт восенню 2019 года. У
Зяленскага тады казалі, што такім чынам адказваюць на ранейшыя «бензінавыя» санкцыі Расеі. На самай справе там гісторыя была яшчэ больш заблытанай і таксама наўпрост тычылася Беларусі. Расея
тады ўвяла «мытны манеўр», спрабуючы прымусіць Беларусь плаціць акцызы ў бюджэт РФ, але кампенсаваць свае страты за кошт украінцаў. У выніку гэтых манеўраў пачаў расці дэфіцыт і кошты на
ўнутраным украінскім рынку. А цяпер і зусім ёсць шанец сарваць пастаўкі паліва. Цікава яшчэ, што хоць Медзвядчук (галоўны фігурант санкцый) і адмаўляе свой удзел у паліўным бізнэсе, але
ўскосныя звесткі пацвярджаюць найглыбейшую інтэграцыю з беларускім алігархам Вараб'ём. Напрыклад, пасля забароны палётаў у / з Украіны самалётаў Козака / Медзведчука Козак лётае ў Кіеў
на самалёце Вараб'я, а ў Маскву на сваім. Наступныя два тыдні пакажуць, як пастановы Зяленскага адаб'юцца на паліўным бізнэсе не толькі Украіны, але і Беларусі. Сочым таксама за
рэакцыяй Расеі. PATREON Падтрымайце сайт падпісвайцеся на канал ТАКСАМА САЧЫЦЕ ЗА АКАЎНТАМІ CHARTER97.ORG У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ