Ідэолагі недагледзелі «БелДжы»

feature-image

Play all audios:

Loading...

Ідэалагічная служба барысаўскага прадпрыемства для зборкі кітайскіх аўтамабіляў СЗАТ «БелДжы» цалкам ігнаруе бел-чырвона-белую расфарбоўку некалькіх будынкаў на завадской тэрыторыі, піша


ex-press.by.


І гэта ў той час, калі суды прымаюць да ўвагі тое, што нават бел-ружова-белай пасцілой можна выказваць свае пратэстныя настроі!


Дзясяткі тысяч работнікаў камунальных і не толькі камунальных службаў па ўсёй краіне пад пільным наглядам мужных праваахоўнікаў нястомна зафарбоўваюць і нават выпальваюць ідэалагічна


няправільныя спалучэнні колераў, ад якіх цалкам здаровым, на першы погляд, людзям, становяцца дрэнна.


І ў гэты час на «БелДжы» ігнаруюць наяўнасць гэтага спалучэння. Магчыма, у квітнеючага прадпрыемства няма столькі грошай, каб усю чырвоную паласу зафарбаваць белай фарбай. Але ж можна побач


з чырвонай паласой правесці тоненькую зялёную - быў бы зусім іншы каленкор. І, зноў жа, ідэалагічная атака адбітая. А то «зефіркі» ў руках пільна разглядаюць, а бервяно, у выглядзе


размаляваных будынка СЗАТ «БелДжы», не бачаць!


- Дзе розум, дзе логіка? - як спытаў бы ў гэтым выпадку Вовачка з вядомага анекдоту.